Як паведаміла БелТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя, выпадкі здарыліся ў Магілёўскай і Гродзенскай абласцях. Эпідэміялагічнае расследаванне паказала, што кантактавалі з хворымі жывёламі 16 чалавек: у адным выпадку гэта быў безнаглядны кот, у другім — авечка.
Сітуацыя застаецца на кантролі спецыялістаў. Пацярпелыя атрымліваюць антырабічнае лячэнне поўным курсам.
У ведамстве нагадалі правілы, якіх трэба прытрымлівацца, каб не заразіцца шаленствам. Так, у адносінах да хатніх жывёл (сабак, катоў) важна выконваць правілы іх утрымання і штогод рабіць прафілактычныя прышчэпкі. Калі ж гадаванец захварэў і ёсць падазрэнне на шаленства (змяніліся яго паводзіны, ён атрымаў пашкоджанні ад іншай жывёлы або памёр без бачных на тое прычын), то трэба звярнуцца ў ветэрынарную службу для 10-дзённага назірання або высвятлення прычыны яго смерці.
Спецыялісты раяць пазбягаць кантактаў з дзікімі і безнагляднымі жывёламі, апошніх не рэкамендуецца забіраць з вуліцы дадому.
Што рабіць?
-
прамыць месца кантакту струменем вады з мылам;
-
пры наяўнасці раны — пасля прамывання з мылам апрацаваць яе краі 5 % настойкай ёду, павідон-ёдам, любым спіртаўтрымліваючым антысептыкам і накласці стэрыльную павязку;
-
неадкладна (на працягу сутак пасля кантакту) звярнуцца ў арганізацыю аховы здароўя.
-
жывёлу неабходна ізаляваць і выклікаць спецыяліста ветэрынарнай службы для кансультацыі і арганізацыі назірання.
-
Важна!
-
Усё вышэйпералічанае трэба рабіць нават у тым выпадку, калі кантакт (укусы, драпіны, сліна) адбыўся з жывёлай, якая з выгляду здаецца здаровай.