Top.Mail.Ru

Адбылося ўрачыстае адкрыццё рэспубліканскага свята «Купалле» ў Александрыі

Ужо ў 17-ы раз на маляўнічым беразе Дняпра ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці праходзіць рэспубліканскае свята «Купалле».


Сёлета праграма свята, насычаная разнастайнымі тэматычнымі выставамі, цыркавым шоу, унікальным сырным фестывалем, кінапаказамі, творчымі сустрэчамі і многімі іншымі не менш цікавымі актыўнасцямі, стартавала з самай раніцы — у 11 гадзін.



А ўрачыстае адкрыццё свята адбылося пасля абеду.

Намеснік Прэм’ер-міністра Наталля Пяткевіч, вітаючы ўдзельнікаў і гасцей свята, адзначыла, што ў аснове моцнай дзяржавы ляжаць традыцыі.



— Моцная дзяржава — гэта пра нашу Рэспубліку Беларусь. Што такое «Александрыя збірае сяброў»? Гэта пацверджанне прыкмет моцнай дзяржавы. Дзяржава прызнае традыцыі. Гэта значыць, што ёсць адзінства дзяржавы і грамадства ў любові да гэтых традыцый. Што дзяржава падтрымлівае гэтыя традыцыі. Але што больш важна, мы развіваем гэтыя традыцыі і прыўносім у іх нешта новае.

Наталля Пяткевіч падзялілася меркаваннем, што іншага месца немагчыма прыдумаць для правядзення гэтага свята, акрамя як у Александрыі.


— «Купалле», напэўна, адна з самых прыгожых, самых добрых, душэўных і ў чымсьці сямейных нашых традыцый, нацыянальных традыцый. Усімі гэтымі якасцямі валодае гэтая зямля (Магілёўская. — «Зв.»). Дзень, калі мы адзначаем «Александрыя збірае сяброў», незалежна ад таго, прыпадае гэта літаральна на «Купалле», крыху раней ці крыху пазней, надвор’е, уся абстаноўка мяняецца: рассоўваюцца хмары, з’яўляецца сонца, таму што ўсё напаўняецца цяплом, дабрынёй, сэрцамі ўсіх удзельнікаў гэтага фестывалю.
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка на ўрачыстым адкрыцці павітаў усіх гасцей свята на гасціннай магілёўскай зямлі.



— Александрыя зноў збірае сяброў — і гэтым усё сказана, — падкрэсліў старшыня Магілёўскага аблвыканкама. — Сёння на свяце сабраліся не толькі майстры і госці з усіх куткоў Беларусі, але і з-за яе межаў — 29 рэгіёнаў Расіі таксама прымаюць удзел у свяце.

«Купалле» ў Александрыі — гэта месца, дзе сустракаюцца старыя сябры і заводзяцца новыя знаёмствы.— Гэтае свята па-сапраўднаму дамашняе і ўтульнае. Глядзіце, колькі тут усмешак, дабрыні, адкрытай душы, нашай культуры і самабытнасці, — звярнуў увагу Анатоль Ісачанка. — Таму гэтае свята важнае. Людзі прыязджаюць сюды, каб пагаварыць, сустрэцца.

Будзе дапоўнена.

Яна ВАЛАСАЧ
аг. Александрыя


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю