Top.Mail.Ru
223

Аддала ашуканцам усе зберажэнні

У міліцыю звярнулася пенсіянерка з Гомельскага раёна, якая стала ахвярай аферыстаў


Устаноўлена, што невядомыя патэлефанавалі жанчыне пад выглядам прадстаўнікоў фірмы па ўстаноўцы дамафонаў, выманілі асабістыя даныя і код з SMS. Пасля на працягу некалькіх тыдняў з ёй перыядычна звязваліся нібыта праваахоўнікі. Пацярпелая паверыла, што з’яўляецца фігурантам крымінальнай справы, расказала аб сваіх укладах у банках і пагадзілася «задэклараваць зберажэнні».

 
Кур’еру, які прыбыў да яе дамоў, 18-гадоваму грамадзяніну суседняй краіны, пенсіянерка аддала ўсе свае зберажэнні — больш за 110 тысяч рублёў.

 
Па словах начальніка аддзела Упраўлення крымінальнага вышуку УУС Гомельскага аблвыканкама Рыгора Лісіцкага, следчымі распачата крымінальная справа за махлярства ў асабліва буйным памеры. Фігуранту пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

 
Міліцыя нагадвае, што супрацоўнікі праваахоўных органаў, банкаўскіх і іншых устаноў не тэлефануюць грамадзянам у месенджарах. Калі невядомыя па тэлефоне патрабуюць здзейсніць якія-небудзь маніпуляцыі з фінансамі (задэклараваць, пакласці на бяспечны рахунак, аддаць кур’еру і г. д.) — неадкладна спыніце размову і паведаміце пра гэта ў міліцыю!

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю