Top.Mail.Ru

Аддала каля 62 тыс. рублёў. Мінчанка двойчы сама адвезла грошы аферыстам

Мінчанка трапілася на хітрыкі аферыстаў і страціла каля 62 тыс. рублёў. Пра гэта БелТА паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.



36-гадовай мінчанцы ў месенджары патэлефанаваў незнаёмец. Ён прадставіўся супрацоўнікам пошты і папрасіў жанчыну прадыктаваць код з СМС нібыта для атрымання ліста. Жыхарка сталіцы пагадзілася. Неўзабаве мінчанцы патэлефанавала «супрацоўніца Мінсувязі». Яна сказала, што ад імя жанчыны грошы пераводзяцца на злачынныя рахункі, і пагражала крымінальнай справай. Для вырашэння пытання жыхарку сталіцы злучылі з «прадстаўніком Нацбанка». Той загадаў напісаць заяву ў КДБ, пасля чаго ў размову ўступіў ілжэсупрацоўнік гэтага ведамства. Ён паведаміў пра нібыта маючую адбыцца падатковую праверку і запатрабаваў сфатаграфаваць купюры, якія захоўваюцца ў мінчанкі дома.

Праз некаторы час ілжэсупрацоўнік дзяржбяспекі даслаў каардынаты месца, дзе трэба было пакінуць наяўныя. Ахопленая трывогай і жаданнем пазбегнуць праблем, жанчына сабрала ўсе свае назапашванні і двойчы з’ездзіла па названым маршруце. Агулам яна перадала ашуканцам блізу 62 тысяч рублёў. Па гэтым факце супрацоўнікі Фрунзенскага РУУС праводзяць праверку.

«Ніколі не паведамляйце коды з СМС, паролі і іншыя канфідэнцыйныя даныя па тэлефоне або ў месенджарах, нават калі суразмоўца называецца супрацоўнікам дзяржаўных органаў. Сапраўдныя арганізацыі не запытваюць такія звесткі падобным чынам», — падкрэслілі праваахоўнікі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю