Аддзяленне пасольства Расіі плануецца адкрыць у Гомелі. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы старшыні Гомельскага аблвыканкама Івана Крупко з саветнікам-пасланнікам пасольства РФ у Беларусі Уладзімірам Ваньке, перадае БелТА.
Іван Крупко адзначыў, што Расія для Гомельскай вобласці — асноўны партнёр у самых розных сферах. Так, тавараабарот з рэгіёнамі гэтай краіны ў знешнім абароце вобласці складае больш як 80 працэнтаў.
У Расію сваю прадукцыю пастаўляюць каля 500 гомельскіх прадпрыемстваў. У лідарах па аб’ёме экспартных закупак тавараў — Маскоўская вобласць, Масква, Санкт-Пецярбург, Бранская, Арлоўская, Чалябінская вобласці.
Як было адзначана на сустрэчы, яшчэ адным крокам у развіцці партнёрства стане адкрыццё аддзялення пасольства РФ у Гомелі.
Уладзімір Ваньке падкрэсліў: адкрыццё аддзялення дапаможа вырашаць розныя пытанні па многіх кірунках, будзе садзейнічаць у тым ліку развіццю сумесных інтарэсаў Саюзнай дзяржавы.