Нацыянальны паштовы аператар «Белпошта» паведаміў аб старце новага сэрвісу: зараз у шэрагу паштовых аддзяленняў Беларусі можна атрымаць заказы, аформленыя на расійскай анлайн-платформе Wildberries, паведамляе «Мінская праўда».
«Першыя пункты пачалі працу ўжо ў розных гарадах краіны. У бліжэйшыя месяцы геаграфія праекта будзе пашырацца», — адзначылі ў прэс-службе. Дакладныя адрасы аддзяленняў пакуль не раскрываюцца.
Асаблівасць праекту ў тым, што пункты выдачы з’явяцца не толькі ў буйных населеных пунктах, але і ў сельскай мясцовасці. Абяцана, што ўсе яны будуць працаваць па стандартах сэрвісу Wildberries: кліенты змогуць прымерыць тавар, скарыстацца базавымі паслугамі і, пры неабходнасці, вярнуць пакупку.
Генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Святлана Юркевіч падкрэсліла:
«Мы бачым вялізны патэнцыял у выкарыстанні паштовых аддзяленняў як каналаў выдачы заказаў з Wildberries. Гэта зробіць пакупкі яшчэ больш даступнымі для нашых грамадзян».