Top.Mail.Ru

Адказнасць наймальнікаў за замежных работнікаў уведзена ў Беларусі ўказам Прэзідэнта

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 21 мая падпісаў указ № 202 «Аб павышэнні ролі наймальнікаў у галіне знешняй працоўнай міграцыі», якім прадугледжана адказнасць наймальнікаў за замежных работнікаў. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


Для ўзмацнення патрабаванняў да прыцягнення замежнай рабочай сілы, за выключэннем грамадзян дзяржаў–членаў ЕАЭС, на наймальнікаў ускладзены дадатковыя абавязкі. У іх ліку наведванне мігрантаў дома для вывучэння ўмоў пражывання з прыняццем пры неабходнасці мер па ўстараненню выяўленых парушэнняў і інфармаваннем кампетэнтных дзяржаўных органаў, арганізацыя абавязковага тэсціравання мігрантаў на веданне рускай або беларускай мовы.

Заключаць працоўны дагавор з мігрантам неабходна будзе ў 30-дзённы тэрмін з даты яго ўезду ў Беларусь. Пры гэтым забараняецца часовы перавод такога работніка да іншага наймальніка, каб пазбегнуць выкарыстання яго працы без захавання ўстаноўленай працэдуры прыцягнення замежных спецыялістаў.

Наймальнікі таксама будуць абавязаны арганізоўваць кантроль за дзейнасцю і ўмовамі знаходжання мігрантаў, у тым ліку вызначэнне асоб, адказных за такі кантроль.

Невыкананне сваіх абавязкаў прывядзе наймальнікаў да адміністрацыйнай адказнасці, а мігрантаў — да датэрміновага скасавання працоўнага дагавора і выезд з краіны.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю