Адкрыліся чартарныя палёты з аэрапорта Магілёў у Анталью. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Пасля чатырохгадовага перапынку зноў стартавала чартарная праграма выканання рэйсаў у Анталью. Самалёт у васільковай ліўрэі вылецеў з Магілёўскага аэрапорта ў Турцыю 18 мая. «Першыя пасажыры ўжо адправіліся ў падарожжа. Загрузка першага рэйса склала 100 працэнтаў», — адзначылі ў прэс-службе.
Палёты будуць ажыццяўляцца адзін раз у 10 дзён. Плануецца, што гэта праграма прадоўжыцца да 22 кастрычніка.
Раней з аэрапорта Магілёў былі адкрыты рэгулярныя авіязносіны з Масквой (аэрапорт Шарамецева).