Top.Mail.Ru
493

Адкрыта рэгістрацыя на Мінскі паўмарафон 2026 года

Пачалася рэгістрацыя на Мінскі паўмарафон 2026 года, паведамляе БелТА.


Мерапрыемства ў сталіцы ўпершыню пройдзе ў два дні. 5 верасня адбудуцца сямейны забег на 1,5 км і забег на 3 км. 6 верасня на старт выйдуць удзельнікі дыстанцый 5 км, 10,5 км і 21 км, на якіх будуць узнагароджаны пераможцы і прызёры ў абсалютным заліку, а таксама ва ўзроставых катэгорыях. Традыцыйна кожны, хто фінішуе, атрымае памятны медаль.

У дні правядзення мерапрыемства будуць працаваць інтэрактыўныя зоны, фуд-корт і канцэртная пляцоўка. Зарэгістравацца можна на сайце Мінскага паўмарафону, а таксама на сайце Бегавой лігі БФЛА. У 2025 годзе самая масавая бегавая падзея ў Беларусі сабрала амаль 25 тыс. аматараў спорту з 15 краін.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю