Top.Mail.Ru

Адкрыты прыём заявак на конкурс «Залатое пяро — 2026»

Беларускі саюз журналістаў аб’явіў аб старце прыёму работ для ўдзелу ў штогадовым рэспубліканскім творчым конкурсе «Залатое пяро», паведамілі ў БСЖ.



Матэрыялы, якія прадстаўляюцца на конкурс, павінны быць апублікаваны (выдадзены ў эфір) у класічных, канвергентных і лічбавых СМІ і медыя ў 2025-2026 гадах. Работы прымаюцца да 6 жніўня. Ад рэдакцыі СМІ ў конкурсе можа ўдзельнічаць адзін аўтар (калектыў аўтараў), адобраны пярвічнай арганізацыяй БСЖ альбо сакратарыятам абласной арганізацыі саюза журналістаў.

Упершыню ў конкурсе намінацыя: спецыяльная прэмія ў Год беларускай жанчыны «Жаночы вобраз у беларускай журналістыцы. У кожнай жанчыны ў прафесію свая дарога, а ў журналістыцы — свой лёс».

Акрамя таго, захоўваюцца і традыцыйныя намінацыі конкурсу: прэміі імя Д. А. Крата за найлепшы аўтарскі праект у сетцы Інтэрнэт і новых медыя, імя Р. В. Булацкага за распрацоўку актуальных праблем грамадска-палітычнага жыцця, прэміі за важкі ўклад у развіццё рэгіянальнай журналістыкі, за стварэнне і развіццё інтэрнэт-рэсурсу рэгіянальных СМІ (актуальнасць, наведвальнасць, цытуемасць у інфармацыйнай прасторы), за найлепшы цыкл работ у радыё- і тэлежурналістыцы, за найлепшую работу ў галіне фотажурналістыкі, дызайну, за найлепшую работу ў мастацка-публіцыстычных жанрах, за найлепшую работу ў інфармацыйных і аналітычных жанрах, за важкі ўклад у развіццё карпаратыўных медыя, за грамадзянскую пазіцыю журналіста.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю