Top.Mail.Ru
277

Адкрыты рэгулярныя авіязносіны паміж Алматы і Мінскам

Авіякампанія SCAT Airlines пачала выкананне рэгулярных рэйсаў з Алматы ў беларускую сталіцу. Пра гэта паведамляе SB. by.



«Сустракалі казахскіх партнёраў у Нацыянальным аэрапорце Мінск традыцыйнай беларускай гасціннасцю: хлеб-соль і вітальная „Сардэчна запрашаем!“. Водная арка першаму рэйсу таксама была», — расказалі ў прэс-службе.

Генеральны дырэктар Нацыянальнага аэрапорта Мінск Уладзімір Чараухін павіншаваў прадстаўнікоў авіякампаніі «SCAT» з адкрыццём новага кірунку, а таксама падзякаваў кампаніі за аказаны давер.

У прэс-службе ўдакладнілі, што палёты будуць выконвацца двойчы на тыдзень: па серадах і нядзелях. Час палёту па маршруце DV807 Алматы-Мінск з 05:30 да 09:00, DV808 Мінск — Алматы — з 10:00 да 17:05.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю