Top.Mail.Ru
250

Адміністрацыйныя працэдуры ў Беларусі пройдуць аптымізацыю

У Беларусі адміністрацыйныя працэдуры пройдуць аптымізацыю. Пытанні ўдасканалення сферы ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур і функцыянавання службы «Адно акно» абмеркавалі на пасяджэнні калегіі Міністэрства юстыцыі, паведамілі ў прэс-службе Мінюста.



Па словах міністра юстыцыі Яўгена Каваленкі, работа з насельніцтвам — адзін з ключавых кірункаў у краіне, які адпавядае зададзенаму Прэзідэнтам курсу на пабудову «дзяржавы для народа». 

У ходзе работы па ўдасканаленні сферы адміністрацыйных працэдур Міністэрствам юстыцыі сумесна з зацікаўленымі падрыхтаваны змены ва ўказ ад 26 красавіка 2010 года № 200 «Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян». Адпаведны праект указа «Аб удасканаленні рэгулявання ў сферы жыццядзейнасці насельніцтва» прадугледжвае карэкціроўку 265 адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца ў дачыненні да грамадзян: дапаўненне пяццю новымі адміністрацыйнымі працэдурамі, выключэнне 20 адміністрацыйных працэдур, а таксама ўнясенне змяненняў у тэрміны і парадак прадастаўлення дакументаў па 240 адміністрацыйных працэдурах.

Напрыклад, выключаюцца адміністрацыйныя працэдуры па выдачы даведак для пераразліку платы за некаторыя віды камунальных паслуг, аб незабяспечанасці дзіцяці ў бягучым годзе пуцёўкай у лагер, аб знаходжанні выхаванца ў ваеннай часці, выдачы ў сувязі са змяненнем палавой прыналежнасці дакумента аб адукацыі (навучанні). Як растлумачылі ў Мінюсце, выключэнне адміністрацыйных працэдур абумоўлена магчымасцю самастойнага запыту ўпаўнаважаным органам неабходных дакументаў, а таксама іх незапатрабаванасцю.

У цэлым арганізацыя дзейнасці службаў «Адно акно» адпавядае патрабаванням заканадаўства. Разам з тым захоўваюцца і праблемныя аспекты, такія як накіраванне наведвальніка ва ўпаўнаважаны орган для атрымання кансультацыі, выпатрабаванне дакументаў, якія не прадугледжаны заканадаўствам. У шэрагу службаў "Адно акно" выяўлена неналежнае інфармаванне зацікаўленых асоб. Так, на інфармацыйных стэндах і афіцыйных інтэрнэт-сайтах размяшчаецца няпоўная і (або) неактуальная інфармацыя. У Мінюсце адзначылі, што ўсе выяўленыя недахопы даводзяцца да ведама мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў у мэтах іх ліквідацыі.

Міністр нагадаў, што гэты год паклаў пачатак пяцігодцы якасці ў краіне, адзін са стратэгічных кірункаў якой — далейшае павышэнне якасці жыцця людзей. «Мэтай нашай работы павінна быць стварэнне такіх умоў, каб, прыйшоўшы ў службу „Адно акно“, чалавек адчуваў сябе аднолькава камфортна, няхай гэта будзе ў горадзе Мінску або ў самым аддаленым раённым цэнтры. І тут важна ўсё: ад часу чакання ў чарзе, даступнасці неабходнай інфармацыі і граматнасці спецыялістаў службы да экстэрытарыяльнага прынцыпу ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур», — падсумаваў Яўген Каваленка.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю