Top.Mail.Ru

Адно з падраздзяленняў 38-й брыгады прыведзена ў гатоўнасць падчас праверкі УС

Адно з падраздзяленняў 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады ў Брэсце прыведзена ў гатоўнасць да выканання задач па прызначэнні падчас праверкі Узброеных Сіл, якая праводзіцца па даручэнні Прэзідэнта, перадае БелТА.

Распараджэнне аб праверцы аднаго з падраздзяленняў было ўручана камандзіру 38-й брыгады Валерыю Булыгу. Ён даў указанні камандзірам падраздзяленняў для далейшага выканання пастаўленых задач. Было прыведзена ў гатоўнасць адно з падраздзяленняў сіл неадкладнага рэагавання.

Падчас праверкі будуць праведзены кантрольныя заняткі па тактычнай, агнявой, фізічнай падрыхтоўцы.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю