На тэрыторыі ЖК «Паўночны Бераг» у сталіцы з’явіцца вуліца Старшага лейтэнанта Дзмітрыя Федасюка. Адпаведнае рашэнне зацвердзіў Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў падчас 13-й чарговай сесіі 26 верасня.
На тэрыторыі ЖК «Паўночны Бераг» у сталіцы з’явіцца вуліца Старшага лейтэнанта Дзмітрыя Федасюка. Адпаведнае рашэнне зацвердзіў Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў падчас 13-й чарговай сесіі 26 верасня.
У адпаведнасці з рашэннем прысвоена найменне састаўной частцы горада Мінска — праектуемай вуліцы № 35 на тэрыторыі аб’екта «Эксперыментальны шматфункцыянальны комплекс «Паўночны Бераг» — імя Старшага лейтэнанта Дзмітрыя Федасюка.
31-гадовы баец спецпадраздзялення «Альфа» Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі загінуў падчас правядзення спецаперацыі па выяўленні магчымых датычных да тэрарыстычнай і экстрэмісцкай дзейнасці на тэрыторыі нашай краіны 28 верасня 2021 года. У выніку стральбы, якую адкрыў жыхар кватэры на вул. Якубоўскага ў Мінску, Дзмітрый Федасюк быў смяротна паранены.
Яна ВАЛАСАЧ