Top.Mail.Ru

Адпачынак у адзін клік. У Беларусі запускаюць стварэнне лічбавага рэестра аграэкасядзіб

У Беларусі запускаюць стварэнне адзінага лічбавага рэестра аграэкасядзіб і спрашчаюць работу іх уладальнікаў. Адпаведную пастанову, накіраваную на рэалізацыю ўказа Прэзідэнта Беларусі ад 18 жніўня 2026 года № 275 «Аб развіцці аграэкатурызму», падпісаў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе ўрада.



Замацоўваецца парадак стварэння і вядзення інфармацыйнай базы ўсіх аграэкасядзіб і іх паслуг. Райвыканкамамі будзе ў месячны тэрмін забяспечана стварэнне асабістых кабінетаў для дзеючых сядзіб (больш за 1440) на дзяржаўнай лічбавай платформе «Разумны горад (рэгіён)», якая распрацоўваецца Мінсувязі.

«Для турыстаў рэестр стане зручным і надзейным анлайн-каталогам, для ўладальнікаў сядзіб — пляцоўкай для іміджавага развіцця, а для дзяржавы — інструментам дакладнай аналітыкі галіны», — растлумачылі ў прэс-службе.

Яшчэ адна навацыя — афармленне дакументаў анлайн. Падаць заяву аб пачатку работы ў якасці аграэкасядзібы або аб прымяненні спецыяльнага збору фізічныя асобы змогуць дыстанцыйна — праз адзіны партал электронных паслуг. Пры гэтым захоўваецца магчымасць прывычнага папяровага фармату падачы дакументаў у райвыканкам.

Прадугледжаны і зразумелыя ўмовы льготнага крэдытавання. Вызначаны вычарпальны пералік дакументаў для атрымання льготнага крэдыту (пад 5% гадавых) у ААТ «Белаграпрамбанк» на рэалізацыю праектаў у сферы аграэкатурызму. Гэты падыход мінімізуе часовыя выдаткі ўладальнікаў аграсядзіб на візіты ў банк, афармленне крэдыту стане больш простым і хуткім.

Таксама пастановай устаноўлены тыпавыя формы дагавораў на аказанне паслуг паміж суб’ектамі аграэкатурызму і аграэкатурыстамі або арганізацыямі, у тым ліку тураператарамі, парадак адміністрацыйнай працэдуры, звязанай з прыняццем рашэння аб ажыццяўленні дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму, і работы раённых камісій для комплекснай ацэнкі дзейнасці аграэкасядзіб.

Пастанова ўступае ў сілу з 20 лістапада 2026 года.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю