Top.Mail.Ru

Адразу дзве імянныя зоркі адкрылі на Плошчы лаўрэатаў Летняга амфітэатра на «Славянскім базары»

Дзве пліты з імяннымі «васількамі» з’явіліся на Плошчы лаўрэатаў спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Беларусі «Праз мастацтва — да міру і ўзаемаразумення» ў Летнім амфітэатры ў Віцебску, паведаміла БелТА.



Юбілейны фестываль паднёс сюрпрыз прыхільнікам «Славянскага базару»: адразу два дзеячы культуры ўдастоены гэтай прэміі Прэзідэнта Беларусі. Адным з лаўрэатаў стаў Герой працы Расійскай Федэрацыі, народны артыст Расіі Аляксандр Зацэпін. Сёлета выдатны дзеяч мастацтваў адзначыў 100-годдзе. Усенароднае прызнанне і любоў ён атрымаў пасля таго, як яго музыка прагучала ў савецкіх кінастужках, у тым ліку камедыях Леаніда Гайдая («Аперацыя „Ы“ і іншыя прыгоды Шурыка», «Каўказская палонніца», «Брыльянтавая рука», «Іван Васільевіч мяняе прафесію»), поўнаметражным мультфільме «Тайна трэцяй планеты».


Другім лаўрэатам стаў аўтар гімна «Славянскага базару», наш зямляк, кампазітар, народны артыст Беларусі Леанід Захлеўны.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю