У Слонімскім раёне ў ДТЗ пацярпелі жанчына і яе паўгадовае дзіця. Пра гэта паведамляе БелТА.
Як расказалі ў ведамстве, інцыдэнт адбыўся 13 красавіка каля 15:16. 24-гадовая жанчына за рулём «Пежо» на 18-м км аўтадарогі Слонім — Высокае пераключыла ўвагу на сваё паўгадовае дзіця, якое знаходзілася ў аўтакалысцы на пярэднім пасажырскім сядзенні, пасля чаго з’ехала ў правы па ходзе руху кювет, дзе перакулілася.
У выніку аварыі вадзіцель і дзіця атрымалі цялесныя пашкоджанні і былі шпіталізаваны.
Па факце ДТЗ прызначаная праверка.