Top.Mail.Ru
237

Адвакаты Беларусі правядуць бясплатныя кансультацыі да Дня памяці аб чарнобыльскай катастрофе

У першай палавіне дня 25 красавіка.


Бясплатныя кансультацыі, прымеркаваныя да Дня памяці аб чарнобыльскай катастрофе, правядуць адвакаты Беларусі, паведаміла БелТА прэс-сакратар Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў Ірына Рэўт.

Ліквідатары аварыі на ЧАЭС, пацярпелыя і члены іх сем’яў змогуць бясплатна атрымаць вусныя кансультацыі адвакатаў па пытаннях, якія не звязаны з прадпрымальніцкай дзейнасцю і не патрабуюць азнаямлення з дакументамі.

У першай палавіне дня 25 красавіка акцыю правядуць адвакаты Мінскай гарадской калегіі, а таксама Гродзенскай, Гомельскай і Мінскай абласных калегій. Адвакаты Брэсцкай, Магілёўскай, Віцебскай абласных калегій пракансультуюць бясплатна гэту катэгорыю грамадзян 26 красавіка ў першай палавіне дня.

Падрабязная інфармацыя аб правядзенні акцыі ў кожным рэгіёне будзе размешчана на сайтах тэрытарыяльных калегій адвакатаў.

Фота БелТА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю