Top.Mail.Ru

Адвэнт перад Раством пачынаецца ў католікаў

У каталікоў пачынаецца Адвэнт. Бліжэйшыя чатыры тыдні стануць перыядам асаблівай падрыхтоўкі да Раства.



Адвэнт, што азначае «прышэсце», з’яўляецца асаблівым літургічным перыядам у заходнім хрысціянстве, што папярэднічае святкаванню Нараджэння Хрыстовага. Першая нядзеля Адвэнту пачынае новы літургічны год.

У гэтым годзе Адвэнт прадоўжыцца з 29 лістапада па 24 снежня. Гэта час радаснага чакання другога прышэсця Хрыста і ўспаміну яго першага прыходу на зямлю.

Сёння Адвэнт разглядаецца галоўным чынам як час духоўнага ачышчэння, узмоцненай малітвы і чакання. Вернікі стараюцца праяўляць міласэрнасць, удзельнічаюць у перадкалядных богаслужэннях. Сучасная каталіцкая традыцыя не патрабуе абавязковай шматтыднёвай адмовы ад скаромнай ежы.

Кожная з чатырох нядзель Адвэнту мае сваю асаблівую тэматыку: першая прысвечана надыходзячаму прышэсцю Хрыста ў канцы часоў, другая і трэцяя адлюстроўваюць пераход ад Старога да Новага Запавету, у тым ліку ўспамінаецца служэнне Іаана Хрысціцеля, чацвёртая прысвечана евангельскім падзеям, якія непасрэдна папярэднічалі Раству.

Адным з галоўных атрыбутаў гэтага перыяду з’яўляецца вянок з чатырма свечкамі. Па традыцыі кожную нядзелю ў касцёлах запальваюць па адной свечцы, што сімвалізуе нарастаючае чаканне Хрыста.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю