Адзін чалавек загінуў, яшчэ сямёра атрымалі траўмы ў Японіі з-за цунамі, выкліканага землетрасеннем на Камчатцы. Пра гэта паведамляе ТАСС.
Паводле інфармацыі ад выратавальных службаў, у выніку аўтамабільнай аварыі, якая адбылася падчас спробы эвакуацыі з прыбярэжнай зоны прэфектуры Кумамота, адзін чалавек загінуў. Вадзіцель не справіўся з кіраваннем на горнай дарозе. Сем чалавек атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці падчас эвакуацыі.
У Японіі працягвае дзейнічаць папярэджанне аб цунамі для ўсяго ціхаакіянскага ўзбярэжжа краіны. Да берагавой лініі ўсходніх, паўночна-ўсходніх і паўночных рэгіёнаў краіны ў сераду прыйшлі хвалі вышынёй ад 20 см да 1,3 м.
Каля 2 млн жыхароў ціхаакіянскага ўзбярэжжа атрымалі ўказанні на эвакуацыю. Нацыянальнае метэаралагічнае ўпраўленне Японіі заклікае эвакуяваных не вяртацца ў сваё жыллё да поўнага зняцця папярэджання аб цунамі.
Раніцай 30 ліпеня ля берагоў Камчаткі адбылося магутнае землетрасенне, якое стаа самым моцным з 1952 года. Паводле звестак уладаў, яе магнітуда склала 8,8. У рэгіёне быў уведзены рэжым павышанай гатоўнасці. Моцныя штуршкі таксама адчуваліся ў Паўночна-Курыльску, пасля чаго прыйшлі хвалі. Максімальны заплеск вады дасягнуў 200 м, у раёне пражываюць 2,4 тыс. чалавек, іх эвакуіравалі ў бяспечныя месцы. Землетрасенне таксама стала прычынай цунамі ў Ціхім акіяне, пра пагрозу якога абвяшчалі ўлады Японіі, ЗША і Філіпін.