Top.Mail.Ru

Адзін са штучных астравоў калідора «Шэньчжэнь — Чжуншань» адкрыты для турыстаў

Заходні штучны востраў калідора «Шэньчжэнь — Чжуншань» адкрыты для выпрабавальнага прыёму турыстаў. Як вядома, афіцыйнае адкрыццё вострава для наведвальнікаў запланавана на снежань, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Працягласць калідора складае каля 24 км. Гэты буйны трансмарскі кластар уключае масты, штучныя астравы, тунель і падводную развязку. Пры яго будаўніцтве было ўстаноўлена 10 сусветных рэкордаў, што робіць яго адным з самых тэхнічна складаных праектаў трансмарскіх кластараў у свеце.

Заходні штучны востраў, плошчай прыкладна 137 тысяч кв. метраў, з’яўляецца ключавым вузлом, дзе мост пераходзіць у тунель. Апроч гэтай функцыі, ён таксама прызначаны для кіравання рухам, аварыйна-выратавальных работ, папулярызацыі навуковых ведаў і іншых задач.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю