Top.Mail.Ru
208

Адзін з раёнаў Беларусі абагнаў Мінск па ўзроўні зарплаты. Дзе атрымліваюць амаль 4000?

Паводле афіцыйных звестак, у красавіку 2025 года сярэдні заробак жыхароў Мінска склаў 3499,8 рубля. Аднак гаворка ідзе пра намінальна налічаным даходзе, гэта значыць да выліку ўсіх падаткаў і узносаў. Тым не менш ёсць у Беларусі раён, які абагнаў сталіцу: тут зарабляюць на 424,5 рубля больш, паведамляе Smartpress. by.



Гаворка ідзе пра Астравецкі раён Гродзенскай вобласці. У красавіку намінальная налічаная сярэдняя зарплата тут склала 3924,3 рубля, што на 424,5 рубля больш, чым у сталіцы Беларусі. Хутчэй за ўсё гэта звязана з тым, што ў рэгіёне размешчана БелАЭС.

А колькі ў цэлым атрымліваюць па абласцях?

Дарэчы, па абласцях у красавіку бягучага года заробкі размеркаваліся наступным чынам:

  • Брэсцкая вобласць — 2271,3 рубля;
  • Віцебская вобласць — 2175,8 рубля;
  • Гомельская вобласць — 2311,3 рубля;
  • Гродзенская вобласць — 2357,9 рубля;
  • Мінская вобласць — 2654,3 рубля;
  • Магілёўская вобласць — 2181,3 рубля.
Самымі прыбытковымі раёнамі, акрамя Астравецкага, у красавіку 2025 года сталі:

  • Мінскі — 3262,8 рубля, 
  • Салігорскі — 3204 рублі, 
  • Рэчыцкі — 2875,8 рубля,
  • Дзяржынскі — 2791,4 рубля.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю