Top.Mail.Ru
519

Адзін з раёнаў Беларусі першым вызначыў дні цвярозасці на 2026 год

Круглянскі раён стаў першым у Беларусі, які зацвердзіў дні цвярозасці на 2026 год, калі на тэрыторыі раёна будзе абмежаваны час продажу алкагольных напояў. Гэта вынікае з рашэння Круглянскага райвыканкама ад 30 снежня 2025 года № 42-8, апублікаванага на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.



У сувязі з правядзеннем мерапрыемстваў, накіраваных на прапаганду здаровага ладу жыцця і прафілактыку п’янства і алкагалізму, продаж алкагольных напояў у раёне, за выключэннем рознічнага гандлю ў аб’ектах грамадскага харчавання, будзе абмежаваны з 00.00 да 24.00 7 лютага і 1 верасня.

Аналагічнае абмежаванне будзе дзейнічаць таксама з 00.00 да 24.00 13 чэрвеня ў сувязі з правядзеннем выпускных вечароў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі.

Рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю