З 18 па 28 жніўня на станцыі метро «Першамайская» будзе часова зачынены адзін з выхадаў, паведамілі ў сталічнай падземцы, перадае «Мінская праўда».
Так, пасажыры не змогуць скарыстацца выхадам № 2-1. Гэта звязана з правядзеннем рамонтных работ.
Мінскі метрапалітэн прынёс прабачэнні за часовыя нязручнасці.