Top.Mail.Ru
197

Адзінаццаць беларусаў выступяць на Кубку свету па самба ў Душанбэ

Адзінаццаць беларускіх спартсменаў пазмагаюцца за прызы Кубка свету па самба 2025 года, які пройдзе ў сталіцы Таджыкістана — Душанбэ, паведамляе БелТА.



У склад нашай каманды ўвайшлі сямёра мужчын і чатыры дзяўчыны. У першы дзень спаборніцтваў 20 верасня на дыван выйдуць Іван Ярмуш (да 71 кг), Ілля Ламіваротаў (да 79 кг), Аляксандр Круглік, Уладзіслаў Норка (абодва — да 88 кг), Дзмітрый Хахлоў, Васіль Мішчанка (абодва — да 98 кг) і Ілля Жупікаў (звыш 98 кг), а таксама прадстаўніцы баявога самба Лізавета Лапаева (да 59 кг) і Валерыя Хрушчова (звыш 80 кг). У нядзелю сутычкі правядуць Дыяна Хахлова (да 54 кг) і Карына Шут (да 80 кг).

Усяго ўдзельнікі Кубка свету ў Душанбэ разыграюць 28 камплектаў узнагарод. «Гэты турнір з’яўляецца апошнім буйным стартам перад чэмпіянатам свету ў Бішкеку ў лістападзе, што надае яму асаблівую значнасць у календары міжнародных спаборніцтваў. Упэўнены, што турнір стане новым этапам у развіцці самба ў Цэнтральна-Азіяцкім рэгіёне і натхніць маладых спартсменаў на дасягненне яркіх перамог», — адзначыў прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі самба Васіль Шастакоў.

Папярэдні Кубак свету праходзіў у Ерэване ў чэрвені гэтага года, тады Беларускія самбісты заваявалі восем медалёў: адзін залаты, тры сярэбраныя і чатыры бронзавыя. На спаборніцтвы ў сталіцы Таджыкістана заявіліся 178 спартсменаў з 12 краін.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю