Top.Mail.Ru

Адзіная сістэма аплаты праезду з’явіцца ва ўсіх гарадах Беларусі ў 2027 годзе

Як у Беларусі рэалізуюцца праекты па стварэнні адзінай сістэмы аплаты праезду ў гарадскім транспарце і адзінай сістэмы продажу білетаў на прыгарадныя, міжгароднія перавозкі пасажыраў, расказаў журналістам начальнік упраўлення аўтамабільнага і гарадскога пасажырскага транспарту Міністэрства транспарту і камунікацый Андрэй Гладкі, перадае БелТА.


Андрэй Гладкі адзначыў, што па праекце адзінай сістэмы аплаты праезду праводзяцца тэндарныя закупкі. Арганізацыямі транспарту агульнага карыстання набываецца абсталяванне. «У поўным аб’ёме такая сістэма функцыянуе ў Мінску. У 2027 годзе яна будзе ўкаранёна ва ўсіх гарадах», — паведаміў ён. 

Будзе дадзена магчымасць аплачваць праезд не толькі прабіўшы талон, а і з дапамогай мабільнага дадатку, банкаўскай картай. 

Таксама ствараецца адзіная дзяржаўная сістэма продажу білетаў на прыгарадныя, міжгароднія перавозкі пасажыраў. Падпісаны адпаведны ўказ, у яго развіццё на ўзроўні ўрада прынята палажэнне, дзе агаворваецца парадак дзеянняў усіх удзельнікаў працэсу — па ўнясенні звестак у дзяржаўную інфармацыйную сістэму аб маршрутах, рэйсах, вадзіцелях, транспартных сродках. «Распрацоўку праграмнага забеспячэння плануецца завяршыць да канца года. З 1 лютага плануецца, што ўсе суб’екты змогуць уносіць даныя. Спачатку — аператары перавозак пасажыраў, перавозчыкі», — растлумачыў Андрэй Гладкі. 

Паводле яго слоў, зараз пасажыру, каб выбраць аптымальны маршрут, трэба звярнуцца на адрас некалькіх сэрвісаў. «Аб’яднаем рэсурсы ў адну інфармацыйную сістэму. Пры гэтым функцыянаванне спадарожных сістэм браніравання, продажы білетаў не забараняецца. Пасажыр атрымае магчымасць як звярнуцца ў адрас існуючай інфармацыйнай сістэмы, так і ў цэлым на платформу ДІС „Продаж білетаў“. Інфармацыя будзе даступна аб усіх рэйсах, свабодных месцах», — дадаў Андрэй Гладкі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю