Top.Mail.Ru
1088

Адзіны дзень азелянення праходзіць у Беларусі

Адзіны дзень азелянення праходзіць у Беларусі, паведамляе БелТА.


Маштабная кампанія праводзіцца ў мэтах павышэння азелянёнасці тэрыторыі краіны, стварэння камфортных і спрыяльных умоў пражывання насельніцтва, уключэння ў гаспадарчы абарот зямель, якія рэкультывуюцца. У час правядзення гэтай ініцыятывы будуць высаджаны дрэвы і кусты ў населеных пунктах, на тэрыторыі ляснога фонду і рэкультываваных землях.

Мінпрыроды запрашае беларусаў далучыцца да маштабнай кампаніі па азеляненні. «Далучайцеся да розных акцый, такіх як „Сад надзеі“, „Пасадзі дрэва“, „Дай лесу новае жыцце!“, „Зялёны двор разам!“ Толькі агульнымі намаганнямі мы зможам захаваць прыродныя багацці ў першародным выглядзе», — падкрэслілі ў прэс-службе.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю