Штомесячны адзіны дзень інфармавання адбудзецца ў Мінску 19 жніўня па адрасе пр. Пераможцаў, 59, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».
Ён будзе прысвечаны тэме «Адукацыя і навука — рухаючыя сілы развіцця грамадства і дзяржавы».
Прадстаўнікі Міністэрства адукацыі, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу разам з удзельнікамі абмяркуюць важныя пытанні напярэдадні пачатку навучальнага года.
Прамую трансляцыю можна будзе паглядзець па спасылцы. Пачатак сустрэчы ў 15:00. Ахвотныя змогуць задаць пытанні, якія цікавяць, у рэжыме анлайн.