Адзіны дзень інвестара арганізуюць у адміністрацыях раёнаў сталіцы 12 жніўня, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».
Задаць пытанні прадстаўнікам улады гараджане змогуць з 9:00 да 11:00.
Для атрымання падрабязнай інфармацыі можна звярнуцца па кантактных тэлефонах прыёмнай, упраўлення эканомікі, упраўлення па архітэктуры і будаўніцтве адміністрацыі адпаведнага раёна Мінска.