Ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі 2 красавіка пройдзе адзіны ўрок, прысвечаны Дню яднання народаў Беларусі і Расіі. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.
У фокусе ўвагі будзе гісторыя стварэння Саюзнай дзяржавы, духоўныя каштоўнасці, якія аб’ядноўваюць два народы, а таксама маладзёжныя праекты, што рэалізуюцца ў рамках Саюзнай дзяржавы.
Навучэнцам будзе прапанавана праца з воблакам слоў, віртуальная экскурсія «Славутасці Расіі і Беларусі», бліц-апытанне аб найважнейшых гістарычных датах, культурных і прыродных славутасцях абедзвюх краін.
Інфармацыйна-метадычныя матэрыялы для падрыхтоўкі і правядзення ўрока размешчаны на Нацыянальным адукацыйным партале.