Адзіны ўрок, прысвечаны Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, пройдзе ў школах краіны 13 сакавіка. Такая інфармацыя размешчана на Нацыянальным адукацыйным інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.
Дзецям раскажуць аб правах і абавязках грамадзян, аб каштоўнасцях беларускага грамадства, замацаваных у нашым Асноўным Законе. Школьнікі даведаюцца аб структуры і змесце Канстытуцыі, аб унесеных у яе змяненнях і дапаўненнях.
Мэта ўрока — данесці да вучняў палажэнні Канстытуцыі, спрыяць фарміраванню ў іх актыўнай грамадзянскай пазіцыі, патрыятызму, жадання рабіць усё для дабрабыту і ўмацавання роднай краіны.
Інфармацыйна-метадычныя матэрыялы для правядзення ўрока размешчаны на Нацыянальным адукацыйным партале.