Расійская авіякампанія Аэрафлот працягвае адмяняць рэйсы з Масквы ў Мінск і ў зваротным напрамку, пра гэта паведамляе Sputnik са спасылкай на даныя анлайн-табло Нацыянальнага аэрапорта Мінск.
Так, былі адменены начныя рэйсы SU1834, які павінны вылецець з маскоўскага аэрапорта Шарамеццева і прызямліцца ў беларускай сталіцы ў 01:45. Таксама адменены рэйс SU1830 з часам прылёту ў Мінск у 10:45.
Не будзе здзейснены рэйс гэтага авіяперавозчыка і ў зваротным напрамку з часам вылету з Мінска ў 11:40.
Згодна з анлайн-раскладам, у Аэрафлота запланаваны яшчэ некалькі рэйсаў з Шарамеццева ў Мінск і назад у расійскую сталіцу, аднак інфармацыі аб іх адмене або пераносе на іншы час пакуль няма.