Адменены некаторыя рэйсы расійскай авіякампаніі з Мінска ў Маскву, паведамляе БелТА.
Так, адменены тры рэйсы «Аэрафлота» з аэрапорта Шарамецева, якія па раскладзе павінны былі быць у Мінску ў 13:45, 17:50 і 21:55. Рэйсы з Мінска ў Маскву таксама адменены — яны павінны былі адбыцца ў 14:45, 18:50 і 22:55.
Акрамя таго, затрымліваюцца рэйсы з Масквы, якія па раскладзе павінны прыляцець у Мінск 1:45 і 10:40 — цяпер час прыбыцця пазначаны 15:55 і 11:30 адпаведна. Рэйс «Аэрафлота», які па раскладзе павінен быў прыляцець у 20:10 20 ліпеня прызямліўся ў Мінску ў 1:00.
Пры гэтым рэйсы «Белавія», згодна з табло, адправяцца ў Маскву па раскладзе.
Як паведамлялася раней, авіякампанія «Аэрафлот» вымушана карэкціруе расклад за кошт пераносу і адмены некаторых рэйсаў на фоне ўвядзення часовых абмежаванняў на прыём і выпуск самалётаў у аэрапорце Шарамецева. Па гэтай жа прычыне вымушаныя карэкціроўкі ўносіць авіякампанія «Перамога» (уваходзіць у групу кампаній «Аэрафлот»).