Top.Mail.Ru
242

Аэрапорт Бруселя з-за кібератакі адмяніў або перанакіраваў 44 рэйсы

Міжнародны аэрапорт Бруселя з-за кібератакі адмяніў або перанакіраваў 44 з 257 рэйсаў, паведамляе БелТА.



Паведамляецца, што наступствы кібератакі дагэтуль не ліквідаваныя і найбліжэйшым часам гэта не адбудзецца. У аэрапорце не выключылі, што праблемы з рэгістрацыяй пасажыраў могуць захавацца і ў панядзелак. Улады аэравакзала выклікалі на працу ўвесь існуючы персанал для правядзення рэгістрацыі і пасадачных мерапрыемстваў уручную.

У ноч з пятніцы на суботу кібератакі падвергліся сістэмы рэгістрацыі і пасадкі пасажыраў міжнароднага Брусельскага аэрапорта. Атака закранула знешняга пастаўшчыка паслуг, сістэмы самога аэрапорта не пацярпелі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю