Top.Mail.Ru

Аферысты абяцаюць пенсіянерам выплаты ад ФСАН да 1 кастрычніка

За мінулы тыдзень у Магілёўскай вобласці зарэгістравана 35 кіберзлачынстваў. Як паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама, даверлівыя грамадзяне страцілі каля 90 тысяч рублёў.


— Пры гэтым дзякуючы своечасовай прафілактыцы міліцыі ўдалося выратаваць больш за 11 тысяч рублёў бабруйчанкі, якая ўжо знаходзілася пад уплывам зламыснікаў. Аферысты працягваюць гуляць на страху і выкарыстоўваць адпрацаваныя схемы: тэлефануюць ад імя банкаў, міліцыі або падатковай, пагражаюць канфіскацыяй нібыта незадэклараваных грошай і настойліва прапануюць перавесці ўсе сродкі на «бяспечны рахунак», — адзначыў начальнік упраўлення па процідзеянні кіберзлачыннасці УУС Магілёўшчыны Раман Раманенка.

Напярэдадні Дня пажылых людзей (1 кастрычніка) чакаецца ўсплёск званкоў ад імя Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва. Аферысты могуць абяцаць пенсіянерам святочныя выплаты, выманьваючы для іх «афармлення» персанальныя даныя або коды з SMS.

Праваахоўнікі напамінаюць, што ніякіх «бяспечных рахункаў» не існуе, а сапраўдныя супрацоўнікі дзяржорганаў ніколі не просяць прадыктаваць код з паведамлення. 

Марыя Каліна

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю