У Гомельскім грамадска-культурным цэнтры сустрэлі дэлегатаў рэспубліканскага свята «Гомель — маладзёжная сталіца — 2025». Так, дадзены афіцыйны старт маладзежных мерапрыемстваў на бягучы год.
Старшыня Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў Андрэй Філановіч перадаў эстафету «Маладзёжнай сталіцы» Гомелю.
— Ваш цудоўны горад становіцца цэнтрам маладзёжнага руху краіны ў год 80-годдзя Вялікай Перамогі. Гамяльчане па праве пераймаюць гэтую эстафету. Дзякуючы бязмернай любові да сваёй малой радзімы, павазе да яе шматвяковай гісторыі, стваральнай энергіі, мэтанакіраванасці і талентаў, вы заўсёды застаецеся маладымі душой, — адзначыў у прывітальным адрасе ад жыхароў Брэсцкага рэгіёну Андрэй Філановіч.
На ўрачыстым адкрыцці рэспубліканскага свята «Гомель — маладзёжная сталіца — 2025» удзельнікаў рэспубліканскага свята прывітаў старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко.
Як падкрэсліў кіраўнік рэгіёну, на Гомельшчыне ўдзяляецца асаблівая ўвага падтрымцы і развіццю маладзёжных ініцыятыў. Толькі за мінулы год у вобласці правялі пяць маладзёжных форумаў, якія аб’ядналі сельскую моладзь, маладых дзяржслужачых, пачынаючых спецыялістаў аховы здароўя, работнікаў сістэмы сацабароны, членаў прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.
— Мы вельмі ўважліва слухаем запыты, жаданні і ідэі моладзі — для нас гэта своеасаблівы барометр развіцця, — адзначыў Іван Крупко і падкрэсліў, што ў Гомельскай вобласці, як і цэлым у Беларусі, упэўненая будучыня краіны будуецца з апорай на патэнцыял моладзі.
Адным з мерапрыемстваў рэспубліканскага свята «Гомель — маладзёжная сталіца — 2025» стала сустрэча моладзі са старшынёй ЦВК Ігарам Карпенка. У рамках праекта «Невыпадковая сустрэча» маладзёжны актыў змог задаць усе хвалюючыя пытанні і выслухаць меркаванні прафесіяналаў і экспертаў ў розных сферах.
Фота ТК «Гомельшчына афіцыйна»