Супрацоўнікамі 10-га ўпраўлення (па Мінскай вобласці) ГУБАЗіК МУС пры сілавой падтрымцы байцоў атрадаў спецпрызначэння ўнутраных войскаў і АМАПа УУС затрыманы двое аферыстаў і дзясятак іх памагатых.
Устаноўлена: жыхары Міншчыны 25 і 43 гадоў, дзейнічаючы ў змове з асобамі, якія пражываюць за мяжой, у перыяд са студзеня 2021 па май 2025 года шляхам падману і злоўжывання даверам завалодалі грашыма 45-гадовага мінчаніна ў памеры.
Зламыснікі абяцалі пацярпеламу магчымасць вымання прыбытку ад інвеставання ў распрацоўку камп’ютарнай гульні і пад маркай яе дапрацоўкі выманьвалі буйныя сумы.
Сродкі ад пацярпелага фігуранты атрымлівалі праз падстаўных асоб і кур’ераў, а таксама шляхам пераводу на банкаўскія карты і крыптакашалькі.
Падчас асабістай сустрэчы для заключэння фіктыўнага кантракта аферысты ў мэтах канспірацыі карысталіся паслугамі грымёра, выдаючы сябе за прадстаўнікоў фірмы-распрацоўшчыка гульні з Вялікабрытаніі, дэманстравалі сваю заможнасць, пераконвалі ў знаёмствах з мільянерамі.
У сталіцы, Гомелі, Гродне, а таксама на тэрыторыі Мінскага раёна праведзены 24 ператрусы, падчас якіх знойдзена і канфіскавана ў рознай валюце звыш 920 тысяч рублёў у эквіваленце, дзясяткі адзінак аргтэхнікі і банкаўскіх карт. Накладзены арышт на маёмасць, у тым ліку тры аўтамабілі, агульным коштам 120 тысяч долараў.
Следчымі распачата крымінальная справа за махлярства, учыненае ў асабліва буйным памеры. Санкцыя артыкула прадугледжвае да 12 гадоў пазбаўлення волі.
Вераніка КАНЮТА.