Гасцей свята чакае насычаная праграма: тэматычныя пляцоўкі, выставы майстроў народнай творчасці, кірмашы, канцэрты, тэатральныя і цыркавыя паказы, спартыўна-забаўляльныя мерапрыемствы, сустрэчы з артыстамі і блогерамі. Кульмінацыяй дня стане вялікі канцэрт на галоўнай сцэне «Александрыя — каханне з першага позірку», а завершыцца свята маляўнічым феерверкам і запальваннем традыцыйнага купальскага вогнішча.
Праграма мерапрыемстваў рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») 11 ліпеня 2026 г.
аграгарадок Александрыя Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці:
11.00–24.00 Работа тэматычных пляцовак свята:
-
«#МерчПершага»
-
«Зроблена ў Беларусі»
-
«Белтэлекам — не толькі сувязь»
-
Пляцоўка, якая прэзентуе турыстычны патэнцыял
«Пад пакровам купальскай Берагіні» — тэматычныя пляцоўкі рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі з прэзентацыйнымі экспазіцыямі, якія адлюстроўваюць культурную спадчыну, творчасць майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, самабытную народную культуру з рэгіянальнымі асаблівасцямі.
Прэзентацыйная пляцоўка-выстаўка праектаў лаўрэатаў прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» за 2025 год, уладальнікаў грантаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сферы культуры
Выставачны праект «Анталогія жаночай прыгажосці: ад традыцый да сучаснасці» — прэзентацыя ўпрыгажэнняў старажытных жанчын (падвескі, фібулы і інш.), традыцыйнага касцюма, ручнікоў з усіх рэгіёнаў Магілёўшчыны і рэканструкцыі касцюмаў ХVІІІ—XІX стст., а таксама выстаўка-продаж найлепшых узораў адзення, тэкстылю і аксесуараў, створаных айчыннымі вытворцамі канцэрна «Беллегпрам»
Пляцоўка ГА «Беларускі саюз жанчын»
Прэс-пляцоўка «Медыя-Купалле»: бліц-інтэрв’ю ў рамках выязных студый СМІ, прэзентацыя радыёстанцый «Жаночае радыё», «Радыё Магілёў» і «Зефір ФМ», сустрэча з папулярнымі блогерамі
Гандлёвыя рады «Александрыйская гасціна», «Магілёўшчына», «Кірмашовы завулак», «Гандлёвая суполка»
Сырны фестываль у Александрыі з дэгустацыяй і продажам сыроў ад вытворцаў усіх рэгіёнаў і г. Мінска
Маладзёжная пляцоўка
Пляцоўка Магілёўскага абласнога камітэта ГА «БРСМ»
Спартыўна-забаўляльная пляцоўка
Пляцоўка Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь
Пляцоўка з прэзентацыяй прадукцыі і паслуг лясгасаў Магілёўскай вобласці
12.00–19.45 Пляцоўка «Палявы кінатэатр» — кінапаказы і творчыя сустрэчы з рэжысёрамі і акцёрамі фільмаў, кінаканцэрт
14.00–15.00, 16.00–17.00, 18.00–19.00 Пляцоўка «Тэатр лялек запрашае» — спектаклі УК «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Магілёўскі абласны тэатр лялек»
13.00–14.00, 16.00–17.00, 18.30–19.30 «Свята цырка» —
работа цырка шапіто, эстрадна-цыркавыя паказы і шоу розных цыркавых жанраў, работа фотазоны і кірмашы-продажы сувенірнай і кандытарскай прадукцыі для дзяцей
11.00–21.00 Работа музея з наведваннем класа, у якім вучыўся Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка ДУА «Александрыйская сярэдняя школа Шклоўскага раёна». Краязнаўчы музей
Сцэнічны подыум выстаўкі-кірмашу
«Пад пакровам купальскай Берагіні»
12.00–20.30 Канцэртныя праграмы з удзелам творчых калектываў абласцей Рэспублікі Беларусь, г. Мінска
15.30–16.00 Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар вёскі»
Малая канцэртная пляцоўка
13.00–13.30 Канцэрт «Гуляй, душа народная!» у суправаджэнні заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь аркестра народных інструментаў імя народнага артыста Беларусі Л.Л. Іванова УК «Магілёўская абласная філармонія». Салістка Алена Курская (г. Санкт-Пецярбург, Расійская Федэрацыя)
13.40–14.10 Канцэртная праграма Смаленскага рускага народнага аркестра імя У.П. Дуброўскага, Смаленскай абласной філармоніі (Расійская Федэрацыя)
15.00–15.30 Цырымонія ўрачыстага адкрыцця рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»)
15.30–16.00 Святочная канцэртная праграма творчых калектываў Палаца культуры Мінскага трактарнага завода
16.30–17.00 Дэманстрацыйныя палёты групы самалётаў ДТСААФ з высадкай парашутыста з Дзяржаўным флагам Рэспублікі Беларусь
17.00–18.30 Канцэрт «Саюзныя зоркі ў гасцях у Александрыі» з удзелам расійскіх калектываў і выканаўцаў (Ібрагім Карасаў, пераможца тэлепраекта «Фактар.by» Іван Дзятлаў, Алена Курская)
18.30–18.50 Канцэртная праграма «Купалле — чароўнае каханне» заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля песні і танца «Медуніца» УК «Магілёўская абласная філармонія»
18.50–19.10 Музычны праект «Гонар і Якасць» у выкананні вакальнага ансамбля «Весялуха» УК «Магілёўская абласная філармонія»
19.10–19.25 Аўтарскі праект Вольгі Гарнічар «Зямля прыгожых людзей»
19.25–20.00 Купальскае караоке-мікс-шоу «Старыя песні аб галоўным» з удзелам артыстаў Магілёўшчыны
23.45–03.00 Маладзёжная дыскатэка «Купальскі Ярыла-Дэнс» з удзелам радыёстанцыі «Душэўнае радыё», MC Andreі YurchencoF (Андрэй Юрчанкоў) і артыстаў Магілёўскай вобласці
Галоўная канцэртная пляцоўка
21.30–23.20 Галоўны канцэрт «Александрыя — каханне з першага позірку»
23.20–23.30 Святочны феерверк, запальванне купальскага вогнішча