Цукровыя буракі ў Беларусі ўбраны з плошчы 59 тыс. га, што складае 54% ад плану. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе Мінсельгасхарча.
Накапана 2 млн 779 тыс. т караняплодаў сярэдняй ураджайнасцю 471 ц/га: у Мінскай вобласці — 1 млн 48 тыс. т, у Гродзенскай — 969 тыс. т, у Брэсцкай — 470 тыс. т, Магілёўскай — 257 тыс. т, Віцебскай — 20 тыс. т, Гомельскай — 15 тыс. т.
Бульбы атрымана 571 тыс. т сярэдняй ураджайнасцю 330 ц/га, што на 19 ц/га вышэй за леташні паказчык: у Мінскай вобласці — 155 тыс. т, Магілёўскай — 139 тыс. т, Брэсцкай — 109 тыс. т, Гродзенскай — 66 тыс. т, Гомельскай — 62 тыс. т, Віцебскай — 40 тыс. т.
Гародніны, вырашчанай у адкрытым грунце, па краіне сабрана 94 тыс. т ураджайнасцю 321 ц/га, што на 18 ц/га вышэй, чым летась. Убрана 57% плошчаў.
Што датычыцца збожжавых з улікам рапсу і кукурузы, то ў сельскагаспадарчых арганізацыях і сялянска-фермерскіх гаспадарках намалочана 9 млн 834 тыс. т: у Мінскай вобласці — 2 млн 613 тыс. т, Гродзенскай — 1 млн 944 тыс. т, Брэсцкай — 1 млн 830 тыс. т, Магілёўскай — 1 млн 256 тыс. т, Гомельскай — 1 млн 183 тыс. т, Віцебскай — 1 млн 8 тыс. т.
Узарана пад сяўбу азімых збожжавых 1 млн 562 тыс. га, што складае 104% ад плану ў 1 млн 500 тыс. га. Азімых збожжавых на зерне пасеяна ўсімі рэгіёнамі краіны на плошчы 1 млн 471 тыс. га, што складае 98% ад плану.
Нарыхтавана сена 622 тыс. т (87% ад плану), сенажу — 12 млн 880 тыс. т (90% ад плану), сіласу — 14 млн 701 тыс. т (72% ад плану), травяных кармоў — 7 млн 941 тыс. т кармавых адзінак (78% ад плану).
Кукуруза на сілас убрана з 75% плошчаў, што складае 710 тыс. га. Нарыхтавана льнотрасты 166 тыс. т ураджайнасцю 39 ц/га. Паднята зябліва на плошчы 101 тыс. га (7% ад плану).