Top.Mail.Ru

Аграрыі Беларусі набліжаюцца да намалоту 9 млн тон збожжа

Аграрыі Беларусі набліжаюцца да намалоту 9 млн т збожжа, паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.



«Паводле аператыўных звестак на 10 верасня, з палёў краіны намалочана 8 млн 967 тыс. т збожжа разам з рапсам», — распавялі ў прэс-службе.

Уклад у агульны каравай кожнай вобласці: Мінская — 2 239 тыс. т, Гродзенская — 1 741 тыс. т, Брэсцкая — 1 682 тыс. т, Магілёўская — 1 255 тыс. т, Гомельская — 1 048 тыс. т, Віцебская — 1 002 тыс. т.

Збожжавыя і зернебабовыя культуры без кукурузы ўбраны з 98% плошчаў, што складае 2376 тыс. га. сярэдняя ўраджайнасць збожжа вышэй леташняй на 8,3 ц/га.

Харчовага збожжа пастаўлена ў кошт дзяржзаказу 653 тыс. т − 93% ад плана.

Пасеяна азімых збожжавых на зерне на плошчы 190 тыс. га, або 13% запланаванага.

Нарыхтавана льнотрасты 78 тыс. т, ураджайнасць 46 ц/ га, што вышэй леташняй на 11,6 ц/га.

Цукровыя буракі ўбрана з 14% плошчаў, што складае 15 тыс. га. Накапана 726 тыс. т караняплода сярэдняй ураджайнасцю 475 ц/га, што вышэй леташняй на 40,8 ц/га.

Кукуруза на сілас і зялёны корм убрана з 11% плошчаў, што складае 101 тыс. га.

Нарыхтавана сена 472 тыс. т (65% плана), сенажу — 13 млн 244 тыс. т (95% плана). Травяных кармоў нарыхтавана 4 млн 652 тыс. т (46% плана).

Бульбы ў краіне накапана 120 тыс. т. сярэдняя ўраджайнасць складае 347,5 ц/га, што вышэй леташняй на 36 ц / га.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю