Аграрыі Беларусі намалацілі 3 млн тон збожжа. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Мінсельгасхарча.
«Паводле аператыўных звестак на 4 жніўня, са збожжавых палёў краіны намалочана 3106 тыс. т збожжа разам з рапсам», — расказалі ў прэс-службе.
Уклад у агульны каравай кожнай вобласці: Віцебская — 215 тыс. т, Магілёўская — 332 тыс. т, Гомельская — 380 тыс. т, Мінская — 602 тыс. т, Гродзенская — 687 тыс. т, Брэсцкая — 890 тыс. т.
Збожжавыя і зернебабовыя культуры без кукурузы, грэчкі і проса ўбраны з 30% плошчаў, што складае 603 тыс. га.
Завяршаецца ўборка азімага ячменю (абмалочана 97% плошчаў). Атрымана 943 тыс. т ураджайнасцю 39,6 ц/га, што вышэй за леташні на 7,3 ц/га.
Выцераблена лёну на 20 тыс. га — 42% запланаваных плошчаў, скошана траў другога ўкосу на плошчы 840 тыс. га (больш за 78% плана), нарыхтавана сена 295 тыс. т (41% плана), сенажу — 11 098 тыс. т (амаль 80% плана), у тым ліку ў палімернай упакоўцы 318 тыс. т.
Травяных кармоў нарыхтавана 3362 тыс. т (33% плана).