Па аператыўных звестках на раніцу 23 кастрычніка, у сельскагаспадарчых арганізацыях і сялянска-фермерскіх гаспадарках намалочана 10 мільёнаў 451 тысяча тон збожжавых з улікам рапсу і кукурузы. Аб гэтым паведамляе SB.by.
Адзначаецца, што ў Мінскай вобласці намалочана 2 мільёны 825 тысяч тон, Гродзенскай — 2 мільёны 65 тысяч тон, Брэсцкай — 1 мільён 936 тысяч тон, Магілёўскай — 1 мільён 312 тысяч тон, Гомельскай — 1 мільён 234 тысячы тон, Віцебскай — 1 мільён 79 тысяч тон.
- Сена нарыхтавана 630 тысяч тон (88 працэнтаў ад плана), сенажу — 12 мільёнаў 984 тысячы тон (91 працэнт ад плана), сіласу — 17 мільёнаў 697 тысяч тон (86 працэнтаў ад плана). Агульны аб’ём нарыхтаваных травяных кармоў у пераліку на кармавыя адзінкі дасягнуў 8 мільёнаў 792 тысячы тон — 87 працэнтаў ад гадавога плана ў 10 мільёнаў 131 тысячу тон. Кукуруза на сілас убрана з 90 працэнтаў плошчаў — гэта 878 тысяч гектараў.
- Цукровыя буракі ўбраныя з плошчы 76 тысяч гектараў — 71 працэнт ад плана ў 109 тысяч гектараў. Накапана 3 мільёны 728 тысяч тон караняплодаў пры сярэдняй ураджайнасці 487 цэнтнераў з гектара. Мінская вобласць накапала 1 мільён 388 тысяч тон буракоў, Гродзенская — 1 мільён 257 тысяч тон, Брэсцкая — 666 тысяч тон, Магілёўская — 360 тысяч тон, Гомельская — 35 тысяч тон, Віцебская — 22 тысячы тон.
- Бульбы накапана 704 тысячы тон пры сярэдняй ураджайнасці 333 цэнтнеры з гектара, што на 25 цэнтнераў вышэй за леташнюю. Мінская вобласць накапала 204 тысячы тон другога хлеба, Магілёўская — 159 тысяч тон, Брэсцкая — 136 тысяч тон, Гродзенская — 80 тысяч тон, Гомельская — 74 тысячы тон, Віцебская — 51 тысячу тон.
- Усяго агародніны, вырашчанай у адкрытым грунце, па краіне ўбрана 131 тысяча тон ураджайнасцю 324 цэнтнеры з гектара, што на 24 цэнтнеры вышэй за леташні. Убрана 72 працэнты плошчаў.
- Паднята зябліва на плошчы 337 тысяч гектараў, што складае 23 працэнты ад плана ў 1 мільён 436 тысяч гектараў. Назапашана мінеральных угнаенняў (азотных, фосфарных, калійных) пад зяблевую апрацоўку і яравую сяўбу 142 тысячы тон дзеючага рэчыва, што складае 67 працэнтаў да плана.