Па аператыўных звестках на раніцу 30 кастрычніка, у сельскагаспадарчых арганізацыях і сялянска-фермерскіх гаспадарках намалочана 10 мільёнаў 819 тысяч тон збожжавых з улікам рапсу і кукурузы. Аб гэтым паведамляе SB.by.
Адзначаецца, што ў Мінскай вобласці намалочана 2 мільёны 935 тысяч тон, Гродзенскай — 2 мільёны 141 тысяча тон, Брэсцкай — 1 мільён 995 тысяч тон, Магілёўскай — 1 мільён 348 тысяч тон, Гомельскай — 1 мільён 275 тысяч тон, Віцебскай — 1 мільён 125 тысяч тон.
- Сена нарыхтавана 632 тысячы тон (88 працэнтаў ад плана), сенажу — 13 мільёнаў 48 тысяч тон (91 працэнт ад плана), сіласу — 18 мільёнаў 985 тысяч тон (92 працэнты ад плана). Агульны аб’ём нарыхтаваных травяных кармоў у пераліку на кармавыя адзінкі дасягнуў 9 мільёнаў 160 тысяч тон — 90 працэнтаў ад гадавога плана ў 10 мільёнаў 131 тысячу тон. Кукуруза на сілас убрана з 96 працэнтаў плошчаў — гэта 952 тысячы гектараў.
- Цукровыя буракі ўбраныя з плошчы 87 тысяч гектараў — 81 працэнт ад плана ў 109 тысяч гектараў. Накапана 4 мільёны 332 тысячы тон караняплода пры сярэдняй ураджайнасці 496 цэнтнераў з гектара. Мінская вобласць накапала 1 мільён 599 тысяч тон буракоў, Гродзенская — 1 мільён 448 тысяч тон, Брэсцкая — 781 тысячу тон, Магілёўская — 439 тысяч тон, Гомельская — 39 тысяч тон, Віцебская — 26 тысяч тон.
- Бульбы накапана 727 тысяч тон пры сярэдняй ураджайнасці 334 цэнтнеры з гектара, што на 23 цэнтнеры вышэй за леташнюю. Мінская вобласць накапала 209 тысяч тон другога хлеба, Магілёўская — 162 тысячы тон, Брэсцкая — 139 тысяч тон, Гродзенская — 84 тысячы тон, Гомельская — 78 тысяч тон, Віцебская — 55 тысяч тон.
- Усяго агародніны, вырашчанай у адкрытым грунце, па краіне сабрана 148 тысяч тон ураджайнасцю 321 цэнтнер з гектара, што на 12 цэнтнераў вышэй за леташнюю. Убрана 82 працэнты плошчаў.
- Паднята зябліва на плошчы 542 тысячы гектараў, што складае 38 працэнтаў ад плана ў 1 мільён 436 тысяч гектараў. Назапашана мінеральных угнаенняў (азотных, фосфарных, калійных) пад зяблевую апрацоўку і яравую сяўбу 166 тысяч тон дзеючага рэчыва, што складае 78 працэнтаў да плана.