Top.Mail.Ru

Аграрыі Беларусі намалацілі першы мільён тон збожжа

Беларускія аграрыі намалацілі першы мільён тон збожжа. Аб гэтым паведамляе БелТА.


«Па даных на 18 ліпеня, намалочана 1,26 млн т збожжа. Убрана 12% плошчаў збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі і проса). Сярэдняя ўраджайнасць — 42,5 ц/га, што вышэй за леташнюю на 3,8 ц/га», — расказалі ў прэс-службе. 

У разрэзе абласцей намалочана: Мінская — 281 тыс.т, Брэсцкая — 238 тыс.т, Гродзенская — 219 тыс.т, Гомельская — 140 тыс.т, Магілёўская — 93 тыс.т, Віцебская — 55 тыс.т. 

У Мінсельгасхарчы таксама адзначылі, летась першы мільён тон сабралі 23 ліпеня.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю