«На 3 верасня з палёў краіны намалочана 8 млн 824 тыс. т збожжа разам з рапсам», — праінфармавалі ў ведамстве.
Уклад у агульны каравай кожнай вобласці: Віцебская — 925 тыс. т, Гомельская — 1040 тыс. т, Магілёўская — 1219 тыс. т, Брэсцкая — 1674 тыс. т, Гродзенская — 1735 тыс. т, Мінская — 2230 тыс. т.
-
Збожжавыя і зернебабовыя культуры без кукурузы ўбраны з 96% плошчаў, што складае 2322 тыс. га. сярэдняя ўраджайнасць збожжа вышэй леташняй на 8,4 ц/га.
- Харчовага збожжа пастаўлена ў кошт дзяржзаказу 644 тыс. т — 92% ад плана.
- Пасеяна азімых збожжавых на зерне на плошчы 27 тыс. га — 2% запланаванага. Выцераблена лёну на 47 тыс. га, што складае 97% ад запланаваных плошчаў.
- Цукровыя буракі ўбрана з 7% плошчаў, што складае 7 тыс. га. Кукуруза на сілас і зялёны корм ўбрана з 4% плошчаў, што складае 34 тыс. га.
- Нарыхтавана сена 430 тыс. т (60% плана), сенажу — 12 млн 863 тыс. т (92% плана), у тым ліку ў палімернай упакоўцы 431 тыс. т. Травяных кармоў нарыхтавана 4 млн 125 тыс. т (41% плана).
- Бульбы ў краіне накапана ўжо больш за 65 тыс. т. сярэдняя ўраджайнасць вышэйшая за леташнюю на 64,6 ц/га.