Аграрыі Беларусі намалацілі звыш 9 млн т збожжа разам з рапсам, паведамілі ў прэс-службе Мінсельгасхарча.
Па аператыўных звестках на 29 верасня з палёў краіны намалочана 9 млн 28 тыс. т збожжа разам з рапсам.
Збожжавыя і зернебабовыя культуры без кукурузы ўбраны з 99 % плошчаў, што складае 2410 тыс. га. Сярэдняя ўраджайнасць збожжа вышэйшая за леташнюю на 8,1 ц/га. Харчовага збожжа пастаўлена ў лік дзяржзаказу 675 тыс. т — 97 % ад плана.
- Пасеяна азімых збожжавых на зерне на плошчы 1 млн 69 тыс. га, або 71 % запланаванага.
- Нарыхтавана льнотрасты 131 тыс. т, ураджайнасцю вышэйшай за леташнюю на 11,5 ц/га.
- Нарыхтавана сена 533 тыс. т — 74 % плана. Сенажу — 13 млн 626 тыс. т — 98 % плана. Сіласу — 9 млн 801 тыс. т — 47 % плана, травяных кармоў нарыхтавана 6 млн 779 тыс. т — 67 % плана.
- Цукровыя буракі ўбраныя з 36 % плошчаў, што складае 38 тыс. га. Накапана 1 млн 830 тыс. т караняплодаў, ураджайнасцю вышэйшай за леташнюю на 30,2 ц/га.
- Бульбы ў краіне накапана 401 тыс. т, ураджайнасцю вышэйшай за леташнюю на 4,8 ц/га. Убрана ўжо 57 % плошчаў.
- Агародніны, вырашчанай у адкрытым грунце, па краіне сабрана 72 тыс. т. Засеяныя плошчы складаюць больш за 8 тыс. га, ужо ўбрана 47 %.