Top.Mail.Ru
200

Аграрыі Беларусі ўбралі звыш 40 % вырашчанай у адкрытым грунце агародніны

Аграрыі Беларусі ўбралі звыш 40 % вырашчанай у адкрытым грунце агародніны, паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.



«Усяго агародніны, вырашчанай у адкрытым грунце, па краіне сабрана 64 тыс. т. Засеяныя плошчы складаюць больш за 8 тыс. га, ужо ўбрана 43 %», — праінфармавалі ў ведамстве.

Бульбы накапана 343 тыс. т. Сярэдняя ўраджайнасць вышэй за леташнюю на 18,1 ц/га. Цукровыя буракі ўбраны з 34 % плошчаў, што складае 34 тыс. га. Накапана 1 млн 642 тыс. т караняплода ўраджайнасцю вышэй за леташнюю на 26,6 ц/га.

Паводле аператыўных звестак на 26 верасня, на палях краіны намалочана 9 млн 25 тыс. т збожжа разам з рапсам.

Збожжавыя і зернебабовыя культуры без кукурузы ўбраны з 99 % плошчаў, што складае 2407 тыс. га. Сярэдняя ўраджайнасць збожжа вышэй за леташнюю на 8,2 ц/га. Харчовага збожжа пастаўлена ў лік дзяржзаказу 675 тыс. т — 96 % ад плана.

Пасеяна азімых збожжавых на зерне на плошчы 913 тыс. га, або 61 % запланаванага.

Нарыхтавана льнотрасты 119 тыс. т, ураджайнасць вышэй за леташнюю на 11,3 ц/га.

Кукуруза на сілас і зялёны корм убрана з 39 % плошчаў, што складае 371 тыс. га.

Нарыхтавана сена 527 тыс. т (73 % плана), сенажу — 13 млн 603 тыс. т (98 % плана), сіласу — 8 млн 460 тыс. т (41 % плана), травяных кармоў — 6 млн 405 тыс. т (64 % плана).

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю