Top.Mail.Ru

Аграрыі Беларусі засеялі азімымі збожжавымі амаль палову запланаваных плошчаў

У Беларусі азімыя збожжавыя пасеяны на плошчы 704 тыс. га — 47 % запланаванага, паведамілі ў прэс-службе Мінсельгасхарча.



Цукровыя буракі ўбраныя з 28 % плошчаў, што складае 29 тыс. га. Накапана 1 млн 394 тыс. т караняплодаў сярэдняй ураджайнасцю 472 ц/га, што вышэй за леташнюю на 20,9 ц/га.

Бульбы накапана 260 тыс. т. Сярэдняя ўраджайнасць складае 334,4 ц/га, што вышэй за леташнюю на 18,7 ц/га.

Паводле аператыўных даных на 22 верасня, з палёў краіны намалочана 9 млн 15 тыс. т збожжа разам з рапсам. Уклад у агульны каравай кожнай вобласці: Мінская — 2261 тыс. т, Гродзенская — 1745 тыс. т, Брэсцкая — 1687 тыс. т, Магілёўская — 1266 тыс. т, Гомельская — 1052 тыс. т, Віцебская — 1004 тыс. т.

  1. Збожжавыя і зернебабовыя культуры без кукурузы ўбраны з 99 % плошчаў, што складае 2399 тыс. га. Сярэдняя ўраджайнасць збожжа вышэйшая за леташнюю на 8,2 ц/га. Харчовага збожжа пастаўлена ў лік дзяржзаказу 670 тыс. т — 96 % ад плана.
  2. Нарыхтавана льнотрасты 106 тыс. т ураджайнасцю 45 ц/га, што вышэй за леташнюю на 11,6 ц/га.
  3. Кукуруза на сілас і зялёны корм убрана з 31 % плошчаў, што складае 294 тыс. га.
  4. Нарыхтавана сена 515 тыс. т (71 % плана), сенажу — 13 млн 485 тыс. т (97 % плана), сіласу — 6763 тыс. т (33 % плана). Травяных кармоў нарыхтавана 5 млн 921 тыс. т. (59 % плана).


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю