Top.Mail.Ru

Аграрыі Міншчыны вядуць актыўную падрыхтоўку да яравой сяўбы

Да пачатку яравой сяўбы засталося не так шмат часу, да таго ж надвор’е можа ўнесці свае непажаданыя карэктывы. Таму аграрыі краіны ўжо актывізуюць работу па ўсіх напрамках, перш за ўсё — па назапашванні мінеральных угнаенняў і рамонце сельскагаспадарчай тэхнікі.


Паводле інфармацыі Мінсельгасхарча, пад яравую сяўбу 2025 года неабходна назапасіць крыху больш за 1167 тысяч тон дзеючага рэчыва ўсіх мінеральных угнаенняў, у тым ліку 499,2 — азотных, 200,6 — фосфарных, 467,6 — калійных. Каб атрымаць годны ўраджай яравых культур, аграрыям Мінскай вобласці неабходна падрыхтаваць больш за ўсіх у краіне дзеючага рэчыва — больш за 260 тысяч тон. Тэмпы работ, дарэчы, апярэджваюць леташнія, а працэнт плана дасягнуў амаль 60%. 

Тым часам аграрыям Брэсцкай вобласці неабходна падрыхтаваць 217 тысяч тон дзеючага рэчыва, Віцебскай — 155,7, Гомельскай — 184,2, Гродзенскай — 191,2, Магілёўскай — 157,9. Па аператыўнай інфармацыі на 12 лютага ўсяго ў краіне назапашана 600,2 тысячы тон — 51,4% да плана (на гэтую ж дату 2024-га — 41,5%). У Брэсцкай вобласці назапашана 50,1% да плана, у Віцебскай — 37,2%, Гомельскай — 41,6%, Гродзенскай — 68,6%, Магілёўскай — 48,6%. Час, каб назапасіцца мінеральнымі ўгнаеннямі ў поўным аб’ёме, яшчэ ёсць, але цягнуць да апошняга не варта.

Акрамя назапашвання мінеральных угнаенняў, гаспадаркі таксама інтэнсіўна вывозяць і ўносяць арганічныя ўгнаенні. Пад яравую сяўбу ўсяго ў краіне неабходна вывезці 47,7 мільёна тон арганікі, больш за ўсё арганічнага ўгнаення трэба вывезці ў Мінскай вобласці — 11,7 мільёна тон.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю