Беларусь ушануе памяць загінулых у Вялікай Айчыннай вайне агульнанацыянальнай хвілінай маўчання 9 мая ў 12:00, паведамляе БелТА.
У эфіры ТБ і радыё, у воінскіх калектывах, на вуліцах, плошчах і іншых грамадскіх месцах краіны журботным рэхам прагучаць удары метранома і мелодыя рэквіема.
У гэты ж час у храмах будзе дадзены набатны звон, а на транспарце прагучаць сігнальныя гудкі. У некаторых месцах — прыпыніцца рух.
Беларусь памятае! Памятае кожнага! Спынімся на мінуту — успомнім усіх, хто пайшоў у неўміручасць, абараніў Радзіму і падарыў нам мірную будучыню.